Skip to main content

IIІ Звычайная нядзеля – Нядзеля Божага Слова, Год С 26 студзеня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

sinagoga 2
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл? і тым, хто прымаў братоў з калядным візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 28 студзеня – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
  • У сераду 29 студзеня – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны і заснавальніцы Кангрэгацыі Місіянерак Святой Сям’і. Гэта важнае свята для нашых сясцёр. Запрашаем на супольную Святую Імшу вечарам, пасля якой адбудзецца адарацыя, падрыхтаваная сёстрамі. Заахвочваем пакідаць свае малітоўныя інтэнцыі да бл. Баляславы ў скрыначку каля яе абраза.
  • У пятніцу 31 студзеня – успамін св. Яна Боска, прэзбітэра.
  • У наступную нядзелю 2 лютага - свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай або Грамніцамі. У гэты дзень у Касцёле благаслаўляюцца свечкі, якія называюць грамнічнымі.

3. У наступную пятніцу 31 студзеня а 19.00 вельмі просім дапамагчы ў прыбіранні святочных дэкарацый у нашым касцёле. Запрашаем усіх, хто мае такую магчымасць.

4. У бліжэйшы час нашую братэрскую супольнасць чакаюць чарговыя персанальныя змены. Наш любы брат Андрэй Шастакоў, які верай і праўдаў служыў у нашай парафіі, далучыцца да супольнасці ў Докшыцах, а да нас прыедзе брат Войцех Врублеўскі з докшыцкай супольнасці. Дзякаваць брату Андрэю за служэнне і асабліва маліцца за яго будзем у наступную нядзелю 2 лютага падчас Святой Імшы а 18.00.

5. Працягваецца пастырскі візіт (каляду) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:

  • у панядзелак- вул. Б. Хмяльніцкага, Спаская;
  • у аўторак – вул. Гарадоцкая, Магістральная, Снежная, Маўчанскага;
  • у сераду – вул. пр-д Савецкі, Віленская, Валынца, Велікасельская, Я. Купалы, Усходняя, зав. Дружны, Жнівеньская, Беларуская, Камунальны пр-д, пр-д Рачны, 4-ы Красненскі пр-д, Кальцавая, пр-д Піянерскі;
  • у чацвер – вул. Л. Талстога, Машэрава, зав. Энгельска, Галіцкага, Прытыцкага, З.-Суміцкага, Грамадоўская, Ясінскага, Шаранговіча, Маркава, Абводная, Маладзёжная, Прыазёрная, Радашковіцкая, 1-ы пр-д Прамысловы, Грыцаўца, Чайкоўскага, Вольная, пр-д Прыгарадны, Я. Драздовіча;
  • у пятніцу – вул. Някрасава, Новы Свет, Тургенева, Замкавая, Братоў Канаржэўскіх, пр-д Пушкіна, Вясенняя, Калядная, Паркавая, Абухова, Германа, Красненская, Садовая, зав. Асіпенкі, Афіцэрская, М. Казея, Ларына, Астрожскага, Лясная, Міхалёнка, Сонечная, 1-ы пр-д Горкага.

6. У суботу 25 студзеня адбылася арганізацыйная сустрэча новай супольнасці ў нашай парафіі – “Рыцараў Святога Францішка”. Калі хтосьці яшчэ мае намер далучыцца да гэтага руху, то запрашаем на наступную сустрэчу ў суботу 1 лютага а 16.00 у капліцы. Урачыстая прысяга новых “Рыцараў” абудзецца 2 лютага падчас Святой Імшы а 12.00.

7.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.