Нядзеля – Свята Святой Сям’і, Год С

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Выказваем яшчэ раз шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі Ўрачыстасці Божага Нараджэння. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 31 снежня – успамін св. Сільвестра І, папы. У гэты дзень Св. Імша ў 7.15. Святой Імшы а 18.00 не будзе.
Вечарам а 20.00 запрашаем прыняць удзел перапрашальным набажэнстве на завяршэнне года пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце. За ўдзел у гэтым набажэнстве можна атрымаць поўны адпуст пры звычайных ўмовах (стан асвячальнай ласкі, малітва ў інтэнцыях Папы Францішка). Пасля – а 21.00 – адбудзецца вігілійная Святая Імша з урачыстасці св. Багародзіцы Марыі. - У сераду 1 студзеня – урачыстасць св. Багародзіцы Марыі. Гэта “абавязковая” ўрачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Святая Імша ў гэты дзень будзе а 10.00 і 18.00. Удзел у вігілійнай Імшы папярэднім вечарам таксама з’яўляецца выкананнем гэтага абавязку.
- У чацвер 2 студзеня – успамін святых Базыля і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.
- У пятніцу 3 студзеня – успамін Найсвяцейшага Імя Езуса. У гэты дзень пасля вячэрняй Святой Імшы ў касцёле адбудзецца пакутнае набажэнства для нашай парафіі, падчас якога зможам пачуць невялікую катэхезу на тэму споведзі, а таксама памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
3. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у закрыстыі, альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.