IІ Нядзеля Адвэнту, Год С 8 снежня 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На працягу ўсяго перыяду (акрамя звычайных панядзелкаў) а 6.15 будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 - удзельнічаць у Святой Імшы. Нашых дзяцей асабліва запрашаем на “раратнюю” Святую Імшу ў сераду і суботу.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 9 снежня – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (абавязковая). Святая Імша ў гэты дзень: а 6.45, 8.00 і 18.00. Перад ранішняй Святой Імшой запрашаем на супольны спеў Гадзінак (6.15), а вечарам пасля Святой Імшы – на прыгожае набажэнства Акафіст, якое падрыхтаваў наш хор.
- У пятніцу 13 снежня – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
- У суботу 14 снежня - успамін св. Яна ад Крыжа, прэзбітэра і доктара Касцёла.
4. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць ад 20 да 22 снежня. Праводзіць іх будзе наш бр. Сяргей Гусар, капуцын, дыякан парафіі ў св. Казіміра ў Маладзечне. Расклад рэкалекцый можна будзе пададзены ў бліжэйшым часе на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы. Заахвочваем запланаваць час і плённа паўдзельнічаць ў рэкалекцыях.
5. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у закрыстыі, альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
6. Вялікая ўдзячнасць усім тым, хто далучыўся да акцыі "Адкрый сваё сэрца". Сапраўды вельмі хутка ўсе карткі з імёнамі дзетак былі разабраныя. Ёсць аднак яшчэ магчымасць паўдзельнічаць у гэтай святочнай дабрачыннай акцыі. Пры выхадзе з касцёла стаіць скрыня, у якую можна пакласці рэчы, звязаныя з тэматыкай Божага Нараджэння, альбо іншыя прадметы. Гэта можа быць кава, гарбата, сродкі асабістай гігіены, ручнікі і іншае. Складзем усё гэта ў скрыню, а затым валанцёры зкамплектуюць падарункі і перададуць іх тым, хто іх чакае.
7. Дзеці з прыёмнай сям'і ў Багданаве (Валожынскі раён) падрыхтавалі святочныя сувеніры, якія можна набыць у нашай парафіяльнай краме. Сабраныя сродкі будуць прызначаны на ўтрыманне сям'і, якая выхоўвае 14 дзяцей. Просім Вашай падтрымкі.
8. У наступную нядзелю да нас у парафію прыедзе Радыё Марыя з просьбай аб матэрыяльнай падтрымцы.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.