XХXIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 17 лістапада 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і cвяты наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У чацвер 21 лістапада – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У пятніцу 22 лістапада – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.
- У наступную нядзелю 24 лістапада – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Зборы ахвяраванняў у той дзень будуць прызначаны на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
3. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча ажывіць і нанова ўсвядоміць сваю веру: кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 18.45 у нашай парафіі адбываюцца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння. Запрашаем усіх, варта рашыцца і знайсці час!
4. Заахвочваем да ўдзелу ў ініцыятыве “Век жыві – век вучыся” – гэта добрая магчымасць паўдзельнічаць у бясплатных цікавых і карысных лекцыях, майстар-класах, якія для нас падрыхтавалі нашыя ж парафіяне. Расклад змешчаны ніжэй. Таксама яго можна паглядзець на дошцы аб'яваў.
5. Аб’ява для тых, хто запісаўся на вандроўку па славутых мясцінах у суботу 23 лістапада: выезд адбудзецца а 8.00 з паркоўкі каля "Светафора". Пры сабе абавязкова мець пашпарт! А таксама ежу і ваду.
6. Пачынаючы ад снежня на працягу кожнага другога тыдня месяца будзем разам з братамі наведваць хворых нашай парафіі з сакрамэнтамі споведзі, намашчэння хворых і Камуніі. У сакрыстыі знаходзіцца картка, на якую заахвочваем запісваць адрасы і кантакты нашых блізкіх хворых для такога рэгулярнага штомесячнага наведвання.
7. Інфармацыя для тых, хто ўжо мусіць планаваць свой водпуск: пілігрымка Маладзечна-Будслаў у наступным годзе адбудзецца з 30 чэрвеня па 4 ліпеня.
8. Браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей на супольны адвэнтавы ўік-энд 13-15 снежня 2024 г. у Ляскоўцы, што пад Мінскам.
Гэтыя дні будуць прысвечаны таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага, а таксама каб у яго духу падрыхтавацца да перажывання Божага Нараджэння.
Запісацца на ўдзел можна запоўніўшы маленькую анкету.
Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу можна звяртацца па тэлефоне:
+375298700537 - брат Уладзіслаў Мінько
Пачатак у пятніцу 13 снежня а 19.30.
Памер ахвяравання за ўдзел з улікам пасілкаў - 100 руб.
Месца: в. Ляскоўка (Мінскі р-н), вул. Карытас, 1.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.