Skip to main content

XХXII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 10 лістапада 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
lepty
 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і cвяты наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
  • У аўторак 12 лістапада – свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
  • У чацвер 14 лістапада –успамін святых Мікалая Тавеліча і паплечнікаў, мучанікаў.
  • У суботу 16 лістапада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай).

3. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча ажывіць і нанова ўсвядоміць сваю веру: кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 18.45 у нашай парафіі адбываюцца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння. Запрашаем усіх: маладых і старэйшых, жанатых, незамужніх, і тых, у каго “ўсё складана”. Варта рашыцца і знайсці час!

4. Заахвочваем да ўдзелу ў ініцыятыве “Век жыві – век вучыся” – гэта добрая магчымасць паўдзельнічаць у бясплатных цікавых і карысных лекцыях, майстар-класах, якія для нас падрыхтавалі нашыя ж парафіяне. Расклад  змешчаны ніжэй. Таксама яго можна паглядзець на дошцы аб'яваў.

5. Працягваем вандроўкі па славутых мясцінах Беларусі. У суботу 23 лістапада запрашаем вас у трэцяе аўтобуснае падарожжа па наступным маршруце, падчас якога наведаем наведаем: Касцяневічы, Даўгінава, Докшыцы, Порплішча, Глыбокае, Удзела, Мосар. Час выезду будзе паведамлены бліжэй да паездкі. Пры сабе абавязкова мець пашпарт! А таксама ежу і ваду. Кошт вандроўкі – 80 руб. Для дзяцей да 14 год і непрацуючых пенсіянераў – 65 руб. У кошт уваходзіць: транспартныя расходы, суправаджэнне экскурсавода. Запісацца на вандроўку можна ў нашай парафіяльнай краме. Вельмі запрашаем і заахвочваем вывучаць гісторыю нашай Радзімы разам!

6. Пачынаючы ад снежня на працягу кожнага другога тыдня месяца будзем разам з братамі наведваць хворых нашай парафіі з сакрамэнтамі споведзі, намашчэння хворых і Камуніі. У сакрыстыі знаходзіцца картка, на якую заахвочваем запісваць адрасы і кантакты нашых блізкіх хворых для такога рэгулярнага штомесячнага наведвання.

7. Інфармацыя для тых, хто ўжо мусіць планаваць свой водпуск: пілігрымка Маладзечна-Будслаў у наступным годзе адбудзецца з 30 чэрвеня па 4 ліпеня.

8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 
 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.