XХXI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 3 лістапада 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і cвяты наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 4 лістапада – успамін св. Караля Барамея, біскупа.
- У суботу 9 лістапада – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базілікі.
3. У днях 1-8 лістапада можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых. Варта памятаць, што ў гэты перыяд адпуст можна атрымліваць кожны дзень. Калі ў дзень наведвання могілак няма магчымасці прыняць святую Камунію, гэта можна зрабіць у іншы час. Каб атрымаць адпуст, неабходна быць у стане асвячальнай ласкі пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень – варта зрабіць гэта загадзя), прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях, у якіх моліцца Святы Айцец Францішак.
4. 7 лістапада а 10.00 сардэчна запрашаем тых, хто можа, на яшчэ адну невялічкую талаку, каб разам хутка дапамагчы прыбраць ужо падгрэбленае лісце. Асабліва запрашаем мужчын.
5. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча ажывіць і нанова ўсвядоміць сваю веру: кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 18.45 у нашай парафіі адбываюцца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння. Запрашаем усіх: маладых і старэйшых, жанатых, незамужніх, і тых, у каго “ўсё складана”. Варта рашыцца і знайсці час!
7. Заахвочваем да ўдзелу ў ініцыятыве “Век жыві – век вучыся” – гэта добрая магчымасць паўдзельнічаць у бясплатных цікавых і карысных лекцыях, майстар-класах, якія для нас падрыхтавалі нашыя ж парафіяне. Расклад на наступны месяц змешчаны ніжэй. Таксама яго можна паглядзець на дошцы аб'яваў.
8. Прапануем некаторыя дапаўненні ў рытм жыцця нашай парафіі. Яны датычаць першых пятніц і нядзеляў месяца, якія будуць прысвечаны аднаўленню нашага духоўнага жыцця.
_____
Са снежня ў кожную першую пятніцу месяца пасля вячэрняй Святой Імшы (а 19.00) будзе адбывацца пакутнае набажэнства з канферэнцыяй, адарацыяй у цішыні і магчымасцю споведзі (пакуль будуць пэнітэнты).
_____
Кожную першую нядзелю месяца, пачынаючы ад сёння, таксама пасля вячэрняй Святой Імшы (а 19.00) запрашаем на малітву праслаўлення, падчас якой будзем маліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Заахвочваем карыстацца з гэтых магчымасцяў без спеху карыстацца з ласкі Пана і быць бліжэй Яго.
_____
Таксама са снежня ўборка касцёла будзе адбывацца па панядзелках пасля вячэрняй Святой Імшы.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.