Skip to main content

XХX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 27 кастрычніка 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
Bartymei2
 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле, а таксама падграбаў лісце на працягу тыдня і падчас талакі. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і cвяты наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 28 кастрычніка – свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў.
  • У пятніцу 1 лістапада – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша ў 6.45, 8.00, 18.00. У гэты дзень а 17.30 наша тэатральная група запрашае на спектакль "Цуды Езуса".
  • У суботу 2 лістапада – успамін усіх памерлых вернікаў. Святая Імша ў 7.15, 10.00, 18.00.

Парадак набажэнстваў у Лебедзеве:

  • 1 лістапада, пятніца, урачыстасць Усіх Святых:  9.00 і 18.00
  • 2 лістапада, субота, успамін усіх памерлых вернікаў:  9.00 і 18.00
  • 3 лістапада, нядзеля:  15.00
  • 4 лістапада, панядзелак:  18.00
  • 5 лістапада, аўторак:  9.00
  • 6 лістапада, серада:  18.00
  • 7 лістапада, чацвер:  9.00
  • 8 лістапада, пятніца:  18.00

3. На працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой штодзённа а 17.20 адбываецца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

4. У лістападзе штодзённа а 17.10 будзе адбывацца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх.
Малітва на “вясковых” могілках за нашых памерлых адбудзецца:

  • в. Хожава – 2 лістапада ў суботу а 10.00 “новыя” могілкі; 10.30 “старыя” могілкі;
  • в. Гарадок – 2 лістапада ў суботу а 10.00;
  • в. Хоўхлава – 3 лістапада ў нядзелю а 12.30;
  • в. Лебедзева - 2 лістапада ў суботу а 11.30;
  • в. Турэц-Баяры - 7 лістапада ў чацвер а 13.00

5. У днях 1-8 лістапада таксама можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых. Калі ў дзень наведвання могілак няма магчымасці прыняць святую Камунію, гэта можна зрабіць у іншы час. Варта памятаць, што ў гэты перыяд адпуст можна атрымліваць кожны дзень. Каб атрымаць адпуст, неабходна быць у стане асвячальнай ласкі пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень – варта зрабіць гэта загадзя), прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях, у якіх моліцца Святы Айцец Францішак.

6. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і тых ці іншых цярпенняў: з панядзелка 27 кастрычніка і на працягу месяца ў нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння. Запрашаем усіх: маладых і старэйшых, жанатых, незамужніх, і тых, у каго “ўсё складана”. Катэхезы аб хрысціянскай ініцыяцыі будуць адбывацца ў касцёле кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.45. Варта рашыцца і знайсці час!

7. Карытас Мінска – Магілеўскай архідыяцэзіі рэалізуе праект дапамогі патрабуючым. І ў гэты раз дапамога ў выглядзе саджанцаў і насення. Атрымаць дапамогу могуць наступныя катэгорыі: шматдзетныя сем’і, пенсіянеры, інваліды. Падрабязнасці і запіс у Дамінікі +37529-516-46-60. Званіць у працоўны час: з 9.00 да 18.00.

8. Заахвочваем да ўдзелу ў ініцыятыве “Век жыві – век вучыся” – гэта добрая магчымасць паўдзельнічаць у бясплатных цікавых і карысных лекцыях, майстар-класах, якія для нас падрыхтавалі нашыя ж парафіяне. Расклад на наступны месяц змешчаны ніжэй. Таксама яго можна паглядзець на дошцы аб'яваў.

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

karitaslistapad 1 
kateheza2024 25

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.