Skip to main content

XХVIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 13 кастрычніка 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
RichYoungMan
 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні абразаў дрэвы каля касцёла і падграбаў лісты. Можна прыходзіць у адвольным часе сярод тыдня і зграбаць лісты ў кучы. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • Сёння, 13 кастрычніка – успамін бл. Ганарата Казьмінскага, капуцына, апекуна Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.
  • У аўторак 15 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла..
  • У чацвер 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка..
  • У пятніцу 18 кастрычніка – свята св. Лукі, евангеліста, апекуна лекараў. У гэты дзень асабліва, памятаем пра ўсіх працаўнікоў службы аховы здароўя.
  • У суботу 19 кастрычніка ўспамін – успамін Святога Пятра з Алькантары, прэзбітэра..

3. На працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой штодзённа а 17.20 адбываецца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

4. Набліжаецца лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Святая Імша за памерлых на могілках у Лазаўцы  адбудзецца ў суботу, 26 кастрычніка а 13.00 гадзіне. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых Святых Імшаў ў лістападзе.

5. Нашую братнюю супольнасць у Маладзечне не абмінулі персанальныя змены, таму, у наступную нядзелю, падчас Святой Імшы ў 10.00 будзем дзякаваць нашаму пробашчу бр. Ігару Колзуну за 6 год служэння ў нашай парафіі. Бр. Ігар пакідае нашу супольнасць і накіроўваецца ў Докшыцы, дзе будзе пробашчам парафіі Святой Тройцы. Адбудзецца таксама ўвядзенне новага пробашча - бр. Уладзіслава Мінько і прыняцце ім служэння ў нашай парафіі.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

karitaskastrychnik1
kateheza2024 25

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.