Skip to main content

XХVII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 6 кастрычніка 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
husband wife reading bible together 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 7 кастрычніка – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
  • У суботу 12 кастрычніка – успамін св. Серафіма з Монтэгранара, капуцына.

3. Папа Францішак абвясціў ва ўсім Касцёле Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, які адбудзецца  7 кастрычніка 2024 года.

4. 7 кастрычніка свае імяніны адзначае наш брат Сяргей Гусар, які нядаўна прыняў дыяканскія пасвячэнні і які сёння афіцыйна распачынае сваё служэнне ў нашай супольнасці і парафіі. Сардэчна яго вітаем! Таксама 11 кастрычніка свае імяніны адзначае брат Аляксандр Астраушка, які апошні месяц тут паслугаваў. Памаліцца і павіншаваць нашых братоў з імянінамі зможам ў наступную надзелю падчас Святой Імшы а 18.00.

5. Распачаўся цудоўны месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

6. Набліжаецца лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” за нашых памерлых адбудзецца ў суботу, 12 кастрычніка а 13.00 гадзіне. На могілках у Лазаўцы Святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 26 кастрычніка а 13.00 гадзіне. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых Святых Імшаў ў лістападзе.

7. Заахвочваем карыстацца з магчымасцяў паглыблення сваіх рэлігійных ведаў, якія існуюць у нашай парафіі, а менавіта:

  • запрашаем на катэхезы для дарослых, якія ніколі альбо даўно не прыступалі да сакрамэнтаў споведзі і Эўхарыстыі. Запісацца можна ў сакрыстыі. Графік сустрэч будзе дастасаваны да колькасці і сітуацыі ўдзельнікаў. Першая сустрэча 13 кастрычніка а 19.15 у класе.
  • асобна для дарослых адбываюцца біблійныя сустрэчы для глыбейшага пазнання Святога Пісання. Заняткі будуць адбываюцца ў 1 і 3 нядзелю месяца а 19.15 і пачнуцца ад кастрычніка.

8. Новы сезон распачынае праект "Век жыві, век вучыся" – гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Запрашаем усіх жадаючых, асабліва людзей сталага веку, каб адпачыць і цікава і пазнавальна правесці вольны час. Падрабязнасці і расклад заняткаў змешчаны ніжэй, а таксама на дошцы аб’яў.

9.  Для тых, хто запісаўся ў пілігрымку на каранацыю цудадзейнага абраза Маці Божай у Барунах: выезд 12 кастрычніка а 9.00.

10. На мінулым тыдні мы маглі заўважыць ужо ўстаноўленую цэнтральную браму. Рамонт сходаў паступова падыходзіць да завяршэння, таму ўжо цэнтральны ўваход адкрыты. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагае ахвяраваннямі і малітвай, і просім далейшай падтрымкі.

11. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

karitaskastrychnik1
photo 2024 09 13 17 55 41
 
kateheza2024 25

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.