ХXV Звычайная Нядзеля 22 верасня 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні, а таксама тым мужчынам, якія абкошвалі тэрыторыю вакол касцёла. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 23 верасня ў панядзелак — у нашай парафіі урачыстасць св. Піо з П’етрэльчыны. Гэта адпустовая ўрачыстасць тытулу нашага касцёла, асвечанага ў гонар св. а. Піо. Святая Імша ў гэты дзень адбудзецца ў 8.00 і 18.00. Вячэрнюю святую Імшу ўзначаліць Я. Э. Кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
- 27 верасня ў пятніцу — успамін св. Вінцэнта дэ Поля, прэзбітэра.
3. У наступную нядзелю 29 верасня у нашую парафію завітае бр. Віктар Мялешка, францішканін, які прамовіць да нас Божае Слова, а таксама будзе прасіць падтрымкі ў справе заканчэння пабудовы рэкалекцыйнага дома “Сялібы Беззаганнай” ва Ўдзеле, Віцебская дыяцэзія.
4. Заахвочваем карыстацца з магчымасцяў паглыблення сваіх рэлігійных ведаў, якія існуюць у нашай парафіі, а менавіта:
- запрашаем на катэхезы для дарослых, якія ніколі альбо даўно не прыступалі да сакрамэнтаў споведзі і Эўхарыстыі. Запісацца можна ў сакрыстыі. Графік сустрэч будзе дастасаваны да колькасці і сітуацыі ўдзельнікаў.
- асобна для дарослых адбываюцца біблійныя сустрэчы для глыбейшага пазнання Святога Пісання. Заняткі будуць адбываюцца ў 1 і 3 нядзелю месяца а 19.15 і пачнуцца ад кастрычніка.
- яшчэ можна запісаць дзіця на падрыхтоўку да І Святой Камуніі. Звяртацца можна да с. Кацярыны. Расклад заняткаў для дзяцей змешчаны ніжэй, на дошчы аб'яваў і па спасылцы.
- пасля летняга перапынку аднаўляем сустрэчы для мужчын, прызначаныя для паглыблення веры, адкрыцця сваёй тоеснасці, месца ў Касцёле, а таксама для простага быцця разам. Найбліжэйшая сустрэча адбудзецца 27 верасня а 19.00 у нашым класе.
5. 11-13 кастрычніка 2024 г. браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх запрашаюць ахвотных ва ўзросце ад 18-і гадоў узвыш на супольны ўік-энд у Навагрудку. Гэтыя дні будуць прысвечаныя таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага. Запісацца на ўдзел можна, запоўніўшы маленькую анкету або па тэлефоне +375298700537 (бр. Уладзіслаў).
6. Пілігрымкі:
- У суботу 5 кастрычніка ў Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэс, які сёлета будзе прысвечаны тэме: «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці». Кошт паездкі з нашай парафіі 55 руб. Выезд у 6.00 са стаянкі каля касцёла. Запісацца можна ў нашай краме.
- Для жадаючых паехаць на каранацыю цудадзейнага абраза Маці Божай у Барунах. Выезд 12 кастрычніка ў 9.00, кошт пілігрымкі 16 руб. Запісацца таксама можна ў нашай краме.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.