Skip to main content

ХXIII Звычайная Нядзеля 8 верасня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 gluhonemoi

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць усім хто дапамог арганізаваць і святкаваць 1 верасня ў мінулую нядзелю. Дзякуй тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • 12 верасня ў чацвер — успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
  • 13 верасня ў пятніцу — успамін св. Яна Златавуснага, біскупа і доктара Касцёла.
  • 14 верасня ў суботу — свята Ўзвышэння Святога Крыжа.

3. Асабліва ў гэтым годзе запрашаем наведаць наш адноўленны касцёл ў Хоўхлаве. Урачыстасці ў гонар Найсвяцейшага Імя Марыі будзем святкаваць 15 верасня ў нядзелю а 14.00. Св. Імшу ўзначаліць кс. Біскуп Юрый Касабуцкі.  Падчас урачыстасці біскуп Юрый памоліцца аб жыцці вечным для памерлых святароў, фундатараў, вернікаў хоўхлаўскай парафіі і іх дзяцей, пахаваных у крыпце касцёла і капліцы, і нанова прысвяціць касцёл Найсвяцейшаму Імені Марыі.

Жадаючых паехаць на гэтую урачыстасць, просім звяртацца ў парафіяльную краму.

4. Для жадаючых запісаць дзіця на падрыхтоўку да І Святой Камуніі ў сакрыстыі знаходзіцца картка, на якой трэба пакінуць свае дадзеныя. З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр. Расклад заняткаў для дзяцей змешчаны ніжэй, яго таксама можна знайсці на дошчы аб'яваў і па спасылцы.

5. Запрашаем дарослых на біблійныя сустрэчы. Заняткі адбываюцца ў 1 і 3 нядзелю месяца а 19.15 і пачнуцца ад кастрычніка.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

kateheza2024 25

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.