ХXI Звычайная Нядзеля 25 жніўня 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 26 жніўня ў панядзелак — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
- 27 жніўня ў аўторак — успамін св. Монікі.
- 28 жніўня ў сераду — успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
3. Паволі завяршаюцца летнія канікулы і праз тыдзень у нядзелю 1 верасня ўрачыста распачнем новы навучальны год падчас святой Імшы ў 12.00, на якую асабліва запрашаем дзяцей, студэнтаў і настаўнікаў, каб разам памаліцца і благаславіць школьныя прылады. Пасля св. Імшы адбудзецца супольнае святкаванне каля касцёла, на якое таксама ўсіх сардэчна запрашаем.
4. Для жадаючых запісаць дзіця на падрыхтоўку да І Святой Камуніі ў сакрыстыі знаходзіцца картка, на якой трэба пакінуць свае дадзеныя. З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр.
5. У хуткім часе распачнецца падрыхтоўка да сакрамэнтаў споведзі, Эўхарыстыі для дарослых, якія ніколі альбо даўно не прымалі гэтых сакрамэнтаў. Зацікаўленых просім запісацца на падрыхтоўку ў закрыстыі. Заняткі пачнуцца ад кастрычніка.
6. Просім звярнуць увагу на тое, што можна ўваходзіць у наш касцёл ужо і праз цэнтральны ўваход. Працы па рамонце цэнтральных сходаў працягнуцца праз тыдзень. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагае ахвяраваннямі і малітвай, і просім далейшай падтрымкі.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.