Skip to main content

ХX Звычайная Нядзеля 18 жніўня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 telaHrysta

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • 20 жніўня ў аўторак — успамін св. Бернарда, абата і доктара Касцёла;
  • 21 жніўня ў сераду — успамін св. Пія Х, папы;
  • 22 жніўня ў чацвер - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
  • 24 жніўня ў суботу - свята св. Барталамея, апостала.

3. Просім звярнуць увагу на тое, што можна ўваходзіць у наш касцёл ужо і праз цэнтральны ўваход. Працы па рамонце цэнтральных сходаў працягнуцца праз два тыдні. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагае ахвяраваннямі і малітвай, і просім далейшай падтрымкі.

4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.