XIX Звычайная Нядзеля 11 жніўня 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Асаблівым чынам дзякуем усім тым, хто адгукнуўся на запрашэнне аднавіць святыню ў Хоўхлава і на працягу апошніх дзён так слаўна папрацаваў на хвалу Божую і ўдзячнасць пакаленняў. Няхай за гэту ахвярнасць, клапатліваць і зычлівасць ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 14 жніўня ў сераду — успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.
- 15 жніўня ў чацвер — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Св. Імша ў гэты дзень: 6.45, 8.00 і 18.00. У народзе гэтае свята называецца «Маці Божай Зельнай», паколькі ў гэты дзень існуе традыцыя благаслаўляць зёлкі і кветкі, а таксама першыя плёны новага ўраджаю: збожжа, садавіну і гародніну.
3. Трывае рамонт цэнтральных сходаў нашага касцёла. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагае ахвяраваннямі і малітвай. Просім далейшай падтрымкі. На час рамонту ўваход у касцёл будзе магчымы з боку сакрыстыі, а ў нядзелю, калі шмат людзей, таксама і з другога боку (ад крамы).
4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.