Skip to main content

ХVIII Звычайная Нядзеля 4 жніўня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 mannaHostya

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара.  Вялікая ўдзячнасць тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • 6 жніўня ў аўторак — свята Перамянення Пана.
  • 8 жніўня ў чацвер — свята св. Дамініка, прэзбітэра, Заснавальніка Ордэна Прапаведнікаў.
  • 9 жніўня пятніцу — свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
  • 10 жніўня ў суботу — свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.

3. Трывае рамонт цэнтральных сходаў нашага касцёла. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагае ахвяраваннямі і малітвай, просім далейшай падтрымкі. На час рамонту ўваход у касцёл будзе магчымы з боку сакрыстыі, а ў нядзелю, калі шмат людзей, таксама і з другога боку (ад крамы).

4. З 8 па 10 жніўня запрашаем усіх жадаючых далучыцца да важнай справы – аднаўлення святыні ў в. Хоўхлава. У гэтыя дні разам з “Радыё Марыя” і валанцёрамі будзем ачышчаць склеп-пахавальню і фарбаваць драўляны будынак старажытнага касцёла. Працы распачнём 8 жніўня са святой Імшы ў Хоўхлаве. Даехаць туды можна на рэйсавым аўтобусе або ўласным транспартам. Адпраўленне аўтобусаў з аўтавакзала: а 9.55, 13.45. Спыняецца аўтобус на прыпынках: “Дзіцячая бальніца”, “Стаматалогія” і на выездзе з горада ў бок Хажова (дом-інтэрнат). Адпраўленне назад з Хоўхлава - 15.45, 19.58. Калі хто плануе ехаць на ўласным транспарце і ў вас ёсць вольныя месцы, паведаміце нам, каб можна было далучыць тых, хто не мае магчымасці дабрацца. Ад’езд ад капліцы 8 жніўня а 9.00. З сабой трэба мець ежу, ваду, рабочае адзенне і спяцоўкі. 9 жніўня вечарам усіх зацікаўленых чакае экскурс у мінулае, з якога даведаемся цікавыя рэчы пра Хоўхлава, касцёл і неверагодных людзей, якія з ім звязаны. Абяцаем, будзе цікава! Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасці, далучайцеся, калі ласка! Адновім Святыню разам!

Тых, хто адчуў у сабе валанцёрскі запал далучыцца да гэтай справы, заахвочваем пазначыць сябе на картачцы ў сакрыстыі. Гэта дапаможа нам прыкладна ўяўляць колькі нас будзе.

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш..

 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.