Skip to main content

ХVI Звычайная Нядзеля 21 ліпеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
IssUchitUMoriaTisso

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • 22 ліпеня ў панядзелак — свята св. Марыі Магдалены.
  • 23 ліпеня ў аўторак — свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
  • 25 ліпеня ў чацвер — свята св. Якуба, апостала. У гэты дзень таксама ўспамінаем св. Хрыстафора, апекуна вадзіцеляў, таму сёння пасля кожнай святой Імшы, а таксама ў чацвер будзем благаслаўляць транспартныя сродкі.
  • 26 ліпеня ў пятніцу — успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

3. Трывае рамонт цэнтральных сходаў нашага касцёла. Плануем зрабіць яго як мага хутчэй. Кошты рамонту даволі высокія і мы звяртаемся з просьбай аб дапамозе ў гэтай важнай справе. На час рамонту ўваход будзе праз сакрыстыю (бакавы), а ў нядзелю, калі шмат людзей, таксама і з другога боку ад крамы.

4. У панядзелак 22 ліпеня а 15.00 “Карытас” Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі прывязе на стаянку касцёла падтрымку ў выглядзе курачак для патрабуючых у галіне хатняй гаспадаркі, якія адгукнуліся на папярэднія аб’явы. З сабой належыць мець сваю скрыню ці каробку.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш..

 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.