Skip to main content

ХIІ Звычайная Нядзеля 23 чэрвеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 usmirBuru

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 24 чэрвеня – Урачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля. Святая Імша ў гэты дзень толькі а 18.00. Гэтая ўрачыстасць не з’яўляецца “абавязковай” – вернікі не маюць абавязку ўдзелу ў святой Імшы.
  • У пятніцу 28 чэрвеня – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.
  • У суботу 29 чэрвеня - урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Св. Імша ў гэты дзень: 8.00 і 10.00.

3. Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.

4. Для тых хто запісаўся на аўтобусную вандроўку 29 чэрвеня, выезд ад крамы Светафор а 8 гадзіне, таму прыйсці трэба на 5 хвілін раней.

5. З 21 па 29 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

6. Сардэчна запрашаем у пешую пілігрымку “Маладзечна – Будслаў 2024”. Просім зарэгістравацца, запоўніўшы электронную анкету (можна адсканаваць QR-код на плакаце ці праз спасылку на сайце парафіі) альбо запісаўшыся ў закрыстыі. За навінамі пілігрымкі можна сачыць на старонцы ў Інстаграм.

7. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся як звычайна з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.

8. Калі хтосьці мае магчымасць нямнога  падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, крупамі, гарбаткай, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.

9. Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз гэту cпасылку.

10. Ёсць таксама магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам. Выезд адбудзецца 6 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт паездкі 20 руб. Запісацца можна ў нашай краме.

11. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш..

 
 29 06 2024vandrIue

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.