Skip to main content

НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫПАЎСТАННЯ ПАНА 31.03.2024

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫПАЎСТАННЯ ПАНА

31.03.2024

Любыя браты і сёстры! Езус перамог смерць! Няхай гэтая радасная падзея ўмацуе вашу веру і прынясе суцяшэнне і благаслаўленне.

Езус Уваскрос і жыве! Няхай Вялікдзень умацоўвае нас ва ўзаемнай любові і дабрыні і будзе часам, праведзеным у атмасферы радасці і супакою.

А яшчэ жадаем, каб вы, перажываючы гэта вялікае свята, наблізіліся да жывога і сапраўднага Бога. Каб у гэтыя дні абвязкова сустрэліся з блізкімі і падзяліліся з імі сваёй верай, усмешкай і радаснай навіной: Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

1) Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Хочацца асабліва падзякавць усім, хто шмат працаваў ў гэты апошні час. Сёстрам за падрыхтоўку цямніцы і грабніцы і за служэнне ў закрыстыі і касцёле. Хору за дапамогу ўсім нам ў малітве праз прыгожыя і старанна падрыхтаваныя спевы. Асаблівыя словы падзякі літургічнай службе за служэнне на рэпетыцыях і падчас літургіі. Усім, хто прыбіраў касцёл і тэрыторыю вакол касцёла. Братам за служэнне ў касцёле і  кляштары. Легіону Марыі і валанцёрам Карытас за паслугу ў капліцы. Медыйнай групе за паслугу (артыкулы, трансляцыі, фатаграфіі, інтэрв’ю). Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізск

2) Сённяшняй урачыстасцю Уваскрасення Пана распачынаецца Велікодны перыяд, які Касцёл адзначае «ў радасці і весялосці» на працягу 50 дзён, аж да нядзелі Пяцідзясятніцы. Першыя восем дзён складаюць актаву Вялікадня, і гэтыя дні адзначаюцца як «урачыстасці Пана». Таму ў пятніцу актавы Вялікадня ў нас няма ўстрымання ад мясных страў.

3) Сёння запрашаем таксама на Літургію гадзінаў - Нешпары а 17.00 гадзіне. Заўтра Велікодны панядзелак. Св. Імша а 8.00 і 18.00.

4) У наступную нядзелю адзначаецца Свята Божай Міласэрнасці. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а 15-й гадзіне.


      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне