VI Звычайная нядзеля 11 лютага 2024 г.
VI Звычайная нядзеля
11 лютага 2024 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. За ўсялякае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. У нашай парафіі скончыўся пастырскі візіт. Вялікі дзякуй усім за цёплы прыём нашых братоў, шчыры дзякуй таксама за ахвяраванні. Тых, хто па розных прычынах не змог прыняць нас у вызначаным часе, пастараемся наведаць на гэтым тыдні. Папярэдне чакайце званка.
3. Сёння выпадае літургічны ўспамін Маці Божай з Лурд і сусветны дзень хворых. Жадаючых прыняць сакрамант намашчэння хворых, запрашаем пасля святой Імшы пачакаць каля сакрыстыі.
4. На гэтым тыдні 14 лютага ў папяльцовую сераду распачынаем перыяд Вялікага Посту, святая Імша ў нашым касцёле адбудзецца ў 6:45, 8:00 і 18:00. На працягу гэтага перыяду запрашаем да удзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення.
- Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на працягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна ў 7:50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і ў 17:15 вечарам. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11:30.
- Па нядзелях Песні Жальбы перад ранішняй Святой Імшой у 7:30 і перад вячэрняй Святой Імшой ў 17:30.
5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы і іншае.
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне