IV Нядзеля Адвэнту, Год В 24 снежня 2023
ІV Нядзеля Адвэнту, Год В
24 снежня 2023
1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто актыўна ўключыўся ў працы па падрыхтоўцы касцёла да калядных святаў. За дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Інфармацыя адносна пастырскага візіту ў нашай парафіі. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з візітам, просім паведаміць у закрыстыі, альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя. Вялікая просьба зрабіць гэта да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- 25 снежня ў панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА Св. Імша а 10.00 і 18.00.
- 26 снежня ў аўторак – свята св. Стэфана, першамучаніка. У гэты дзень Св. Імша а 7.15 і 18.00.
- 27 снежня ў сераду – свята св. Яна, апостала і евангеліста. (благаслаўленне віна)
- 28 снежня ў чацвер – свята святых Немаўлят, мучанікаў.
- У пятніцу 29 снежня вернікі не маюць абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
- 31 снежня ў нядзелю – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Св. Імша паводле звычайнага нядзельнага раскладу, г.з. а 8.00, 10.00, 12.00, але Св. Імшы а 18.00 не будзе. А 21.00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і перапрашальнае набажэнства на завяршэнне года. За ўдзел у гэтым набажэнстве можна атрымаць поўны адпуст пры звычайных ўмовах (стан асвячальнай ласкі, малітва ў інтэнцыях Папы Францішка). А 22.00 гадзіне Св. Імша на завяршэнне года.
4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць аплаткі на вігілійны стол, рэлігійную літаратуру і часопісы, каляндары на 2024 год.
5. Тыдзень таму ў нашу парафію быў дастаўлены скаутамі бэтлеемскі агонь, які можна ўзяць ў свае дамы на вігілійны стол.
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне