Skip to main content

І Нядзеля Адвэнту, Год В 3 снежня 2023

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

І Нядзеля Адвэнту, Год В

3 снежня 2023

 

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і каля яго, хто рыхтаваў адвэнтавыя дэкарацыі. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   Сёння распачынаецца новы Літургічны Год і літургічны перыяд АДВЭНТУ. На працягу ўсяго гэтага часу (таксама і ў панядзелак) а 6.15 будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 -  удзельнічаць у Святой Імшы. Нашых дзяцей асабліва запрашаем на “раратнюю” Святую Імшу ў сераду і суботу. 

3.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 6 снежня ў сераду – успамін св. Мікалая, біскупа. На колькі нам вядома, з-за вялікай колькасці снегу на дарозе ён зможа прыбыць у нашую парафію толькі праз месяц – 6 студзеня :).
  • 7 снежня ў чацвер – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. Пасля святой Імшы а 18.00, запрашаем усіх на малітву ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – Акафіст.
  • 8 снежня ў пятніцу – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (абавязковая). Святая Імша ў гэты дзень: а 6.45, 8.00 і 18.00. Падчас вячэрняй св. Імшы з удзелам кс. біскупа Юрыя Касабуцкага адбудзецца бласлаўленне і запуск нашых званоў. Сардэчна запрашаем супольна памаліцца і пачуць “новы голас” нашай святыні.

4.   Інфармацыя адносна пастырскага візіту (каляды) ў нашай парафіі. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з візітам, просім паведаміць у закрыстыі альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефона). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.

5.   Мужчын заахвочваем прыняць удзел у адвэнтавым курсе “Адкрый у сабе сілу”, які прадугледжвае малітоўнае разважанне гісторыі жыцця караля Давіда кожны дзень Адвэнту. Падрабязнасці ў парафіяльнай групе і на дошцы аб’яў.

6.  Нагадваем пра тое, што ў нашай парафіі ёсць праект "Век жыві, век вучыся". Запрашаем у наш клас кожны аўторак і пятніцу а 19.00. Падрабязнасці на дошцы аб’яў.

7.   Аб’ява для тых, хто запісаўся на экскурсію-вандроўку, што адбудзецца 9 снежня: выезд са стаянкі касцёла а 8.00. Калі ласка, не спазняйцеся, вазьміце з сабою бутэрброды (канапкі), напоі на дарогу і добры настрой.

8.   Сёння, на пачатак Адвэнту, валанцёры нашага Карытас ладзяць акцыю "Адкрый сваё сэрца".  Яны прапануць, як і ў мінулым годзе, падтрымаць сем’і, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю. У Маладзечанскім раёне такіх сямей - 23, і з іх - 11 з’яўляюцца шматдзетнымі. Нам патрэбна сабраць 66 падарункаў. Запрашаем да ўдзелу ў акцыі, каб падзяліцца часцінкай свайго сэрца з сям’ёй, якая выхоўвае дваіх дзяцей з інваліднасцю. Картку з імем дзіцяці, якому будзеце збіраць падарунак, можна ўзяць у нашай парафіяльнай краме. Пасля святых Імшаў там будуць стаяць валанцёры.

9.  Таксама сёння, як мы і абяцалі, пасля кожнай Святой Імшы зможам паслухаць сведчанні прадстаўнікоў групы Ананімных Алкаголікаў, якія сустракаюцца пры нашай парафіі.

10.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе заахвочваем набываць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, календары на 2024 год, аплаткі на вігілійны стол, фігуркі са штучнага каменя і інш.

joomplu:8548

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне