XХXІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ Хрыста Валадара Сусвету 26 лістапада 2023 г
XХXІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Хрыста Валадара Сусвету
26 лістапада 2023 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і каля касцёла. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 27 лістапада ў панядзелак – успамін св. Францішка Антонія Фасані, прэзбітэра.
- 29 лістапада ў сераду – свята Усіх Святых Серафімскага Ордэна.
- 30 лістапада ў чацвер — свята св. Андрэя, Апостала. У гэты дзень свае імяніны адзначаюць нашыя браты Андрэй Шэстакоў і Андрэй Жылевіч. Маліцца за іх будзем сёння падчас вячэрняй Святой Імшы а 18 гадзіне. Пасля святой Імшы можна будзе іх павіншаваць асабіста і ад імя супольнасцяў.
3. На працягу ўсяго месяца лістапада перад вячэрняй Святой Імшой штодзённа а 17.10 адбываецца Ружанцовае набажэнства за памерлых, а затым Св. Імша за памерлых.
4. Праз тыдзень распачынаецца новы Літургічны Год і літургічны перыяд АДВЭНТУ. Парадак набажэнстваў у Адвэнце будзе пададзены ў наступную нядзелю.
5. У пятніцу 8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцешай Панны Марыі падчас вячэрняй св. Імшы з удзелам кс. біскупа Юрыя Касабуцкага адбудзецца бласлаўленне і запуск нашых званоў. Сардэчна запрашаем супольна памаліцца і пачуць “новы голас” нашай святыні.
6. Нагадваем пра тое, што ў нашай парафіі ёсць праект "Век жыві, век вучыся"- гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Запрашаем у наш клас кожны аўторак і пятніцу а 19.00. Падрабязнасці на дошцы аб’яваў.
7. У наступную нядзелю, на пачатак Адвэнту, валанцёры нашага Карытас ладзяць акцыю "Адкрый сваё сэрца". Яны прапануць, як і ў мінулым годзе, падтрымаць сем’і, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю. У Маладзечанскім раёне такіх сямей - 23, і з іх - 11 з’яўляюцца шматдзетнымі. Нам патрэбна сабраць 66 падарункаў. Запрашаем да ўдзелу ў акцыі, каб падзяліцца часцінкай свайго сэрца з сям’ёй, якая выхоўвае дваіх дзяцей з інваліднасцю. Картку з імем дзіцяці, якому будзеце збіраць падарунак, можна ўзяць у нашай парафіяльнай краме. Пасля святых Імшаў там будуць стаяць валанцёры.
8. Таксама ў наступную нядзелю пасля кожнай Святой Імшы зможам паслухаць сведчанні прадстаўнікоў групы Ананімных Алкаголікаў, якія сустракаюцца пры нашай парафіі.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе заахвочваем набываць знічы на могілкі, а таксама рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, календары на 2024 год, аплаткі на вігілійны стол, фігуркі са штучнага каменя і інш., там жа яшчэ можна ўзяць бланкі для запісу імён і прозвішчаў нашых памерлых, за якіх молімся на працягу ўсяго месяца лістапада.
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне