Skip to main content

XХXІI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 12 лістапада 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XХXIІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

12 лістапада 2023 г.


1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёле і падграбаў лісты. Дзякуй усім хто арганізоўваў і ўдзельнічаў у “Балі ўсіх святых” у мінулую нядзелю. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 14 лістапада ў аўторак - успамін святых мучанікаў Мікалая Тавеліча святара і паплечнікаў.
  • 16 лістапада ў чацвер - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
  • 17 лістапада ў пятніцу - свята св. Альжбеты Венгерскай, апякункі Францішканскага ордэна свецкіх (ФОС).

3.   На працягу ўсяго месяца лістапада перад вячэрняй Святой Імшой штодзённа а 17.10 адбываецца Ружанцовае набажэнства за памерлых, а затым Св. Імша за памерлых.

4.  Запрашаем усіх маладых і старых, жанатых і незамужніх на катэхезу, падчас якой Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння. Запрашаем усіх ахрышчаных, якія жадаюць паглыбіць сваю веру. Катэхезы аб хрысціянскай ініцыяцыі адбываюцца ў касцёле кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 18.45. Запрашаем усіх, каму цікава паглыбленне свайго духоўнага жыцця. 

5.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе заахвочваем набываць знічы на могілкі, а таксама рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш., там жа можна яшчэ ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх молімся на працягу ўсяго месяца лістапада.

 joomplu:8547

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне