Skip to main content

XХXI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 5 лістапада 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XХXI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

5 лістапада 2023 г.


1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёле і падграбаў лісты. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 9 лістапада ў чацвер – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базілікі.
  • 10 лістапада ў пятніцу - успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада ў суботу – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.

3.   На працягу ўсяго месяца лістапада перад вячэрняй Святой Імшой штодзённа а 17.10 адбываецца Ружанцовае набажэнства за памерлых, а затым Св. Імша за памерлых. На працягу ўсяго тыдня з 1 па 8 лістапада ў «актаве» - кожны дзень можна атрымаць поўны адпуст для адной душы, якая пакутуе ў чыстцы. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі. Больш падрабязную інфармацыю пра адпусты можна атрымаць у малітоўніку «Ойча наш».

4.  Запрашаем усіх маладых і старых, жанатых і незамужніх на катэхезу, падчас якой Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння. Запрашаем усіх ахрышчаных, якія жадаюць паглыбіць сваю веру. Катэхезы аб хрысціянскай ініцыяцыі адбываюцца ў касцёле кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 18.45. Запрашаем усіх, каму цікава паглыбленне свайго духоўнага жыцця. Першая Катэхеза сёння ў 19.00!

5.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе заахвочваем набываць знічы на могілкі, а таксама рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш., там жа можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе...

 joomplu:8547

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне