XХX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 29 кастрычніка 2023 г.
XХX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
29 кастрычніка 2023 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёле і падграбаў лісты. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 1 лістапада ў сераду - Урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша ў 6.45, 8.00 і 18.00.
- 2 лістапада ў чацвер - Успамін усіх памерлых вернікаў. Святая Імша ў 6.45, 8.00 і 18.00.
- 3 лістапада ў пятніцу - Успамін усіх памерлых вернікаў Серафімскага Ордэна.
- 4 лістапада ў суботу — успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
3. Месяц кастрычнік ў Касцёле прысвечаны Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.
4. На працягу ўсяго месяца лістапада перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.10 адбывацца Ружанцовае набажэнства за памерлых, а затым Св. Імша за памерлых. На працягу ўсяго тыдня з 1 па 8 лістапада, ў «актаве», кожны дзень можна атрымаць поўны адпуст для адной душы, якая пакутуе ў чыстцы. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі. Больш падрабязную інфармацыю пра адпусты можна атрымаць у малітоўніку «Ойча наш».
5. Запрашаем усіх маладых і старых, жанатых і незамужніх на катэхезу, падчас якой Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння. Запрашаем усіх ахрышчаных, якія жадаюць паглыбіць сваю веру. Катэхезы аб хрысціянскай ініцыяцыі адбываюцца ў касцёле кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 18.45. Запрашаем усіх, каму цікава паглыбленне свайго духоўнага жыцця. Першая Катэхеза сёння ў 19.00!
6. У нашай парафіі будзе праводзіцца Баль Усіх Святых, гэта мерапрыемства для дзяцей нашай парафіі адбудзецца ў нядзелю 5 лістапада пасля святой Імшы ў 12.00 у капліцы побач з касцёлам. Уваход толькі для дзяцей у касцюмах святых і дарослых.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе заахвочваем набываць знічы на могілкі, а таксама рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш., там жа можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне