Skip to main content

XХIX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 22 кастрычніка 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XХIX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

22 кастрычніка 2023 г.

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёле, удзейнічаў у талаце і падграбаў лісты. Яшчэ можна ў адвольны час прыходзіць зграбаць лісты ў кучы. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 23 кастрычніка ў панядзелак — успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
  • 28 кастрычніка ў суботу — свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў.

3.   Месяц кастрычнік ў Касцёле прысвечаны Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

4.  Набліжаецца лістапад - месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. На могілках у Лазаўцы, св. Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 28 кастрычніка, а 13 гадзіне. Малітва на “вясковых” могілках за нашых памерлых адбудзецца:

  • в. Хожава
    28 кастрычніка (субота)
    10.00 “новыя” могілкі;
    10.30 “старыя” могілкі;
  • в. Гарадок
    28 кастрычніка (субота) а 10.00.
  • в. Хоўхлава  
    29 кастрычніка (нядзеля) а 12.00.
З расклад малітвы на могілках пар. Лебедзева (таксама можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў):
  • в. Насілава
    28.10.2023 (субота)
    12.00 на старых могілках
    14.00 на новых могілках
  • в. Мароські
    28.10.2023 (субота) а 16.00
  • аг. Лебедзева
    29.10.2023 (нядзеля) а 11.30
    02.11.2023 (чацвер) а 11.30
  • в. Турэц-Баяры
    07.11.2023 (аўторак) а 13.00

5.  У пятніцу 27 кастрычніка а 19 па ініцыятыве папы рымскага Францішка у касцёле адбудзецца адарацыя і гадзіна малітвы ў інтэнцыі міру ў гэтым свеце. Заклікаем далучыцца да супольнай малітвы ўсіх парафіянаў. Асабліва заахвочваем мужчын, для якіх пасля адарацыі, то бок а 20.00, адбудзецца духоўная сустрэча ў класе. Моцна запрашаем усіх мужчын нашай парафіі, каб разам разважаць праўды веры і адкрываць таямніцы мужчынскага сэрца.

6.  Група Ананімных Алкаголікаў, што сустракаецца ў нашай капліцы, запрашае кожную апошнюю нядзеля месяца а 13.30 усіх, хто сутыкаецца з праблематыкай алкагольнай залежнасці. Уваход вольны.

7.   Як звычайна, у аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. а. Піо. Гэту святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя. Касцёл на працягу тыдня адчынены з 16-й гадзіны, можна прыйсці раней і памаліцца.

8.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш., таксама можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе, і знічы на могілкі...

joomplu:8542

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне