Skip to main content

XХVIІI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 15 кастрычніка 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XХVIІI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

15 кастрычніка 2023 г.

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёле, удзейнічаў у талаце і падграбаў лісты. Яшчэ можна ў адвольны час прыходзіць зграбаць лісты ў кучы. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак. Сёння вітаем у нашай парафіі кс. Уладзіміра Русака - пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Лебедзеве, які прамовіць да нас Слова Божае і звернецца з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе для сваёй парафіі.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 17 кастрычніка ў аўторак — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
  • 18 кастрычніка ў сераду — свята св. Лукі, евангеліста, апекуна лекараў. У гэты дзень памятаем пра ўсіх працаўнікоў службы аховы здароўя.
  • 19 кастрычніка ў чацвер – успамін Святога Пятра з Алькантары, прэзбітара.

3.   Месяц кастрычнік ў Касцёле прысвечаны Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

4.  Набліжаецца лістапад - месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадкавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” за нашых памерлых адбудзецца ў суботу, 21 кастрычніка, а 13.00  гадзіне.  На могілках у Лазаўцы, св. Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 28 кастрычніка, а 13.00 гадзіне.

5.   Група Ананімных Алкаголікаў, што сустракаецца ў нашай капліцы, запрашае кожную апошнюю нядзеля месяца а 13.30 усіх, хто сутыкаецца з праблематыкай алкагольнай залежнасці. Уваход вольны.

6.   Як звычайна, у аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. а. Піо. Гэту святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя. Касцёл на працягу тыдня адчынены з 16-й гадзіны, можна прыйсці раней і памаліцца.

7.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш., таксама можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе, і знічы на могілкі...

joomplu:8542

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне