Skip to main content

XХVII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 8 кастрычніка 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XХVII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

8 кастрычніка 2023 г.



1.   Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Дзякуй вялікі Францішканскай Моладзі Таў, парафіяльнаму хору і ўсім тым, хто ўдзельнічаў у набажэнстве “Transitus” на ўспамін благаславёнай смерці св. Францішка. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 12 кастрычніка ў чацвер — успамін св. Серафіма з Монтегранаро.
  • 13 кастрычніка ў пятніцу — Урачыстасць бл. Ганарата Казмінскага, апякуна беларускай Кустодыі братоў капуцынаў.
  • 14 кастрычніка ў суботу  — успамін св. Маргарыты Марыі Алякок, панны. У гэты дзень адзначаем таксама Дзень Маці. Памятаем аб малітве за нашых матуль з падзякай Богу за дар жыцця.

3.   Запрашаем дапамагчы ўсіх жадаючых прыбраць лісты на тырыторыі вакол касцёла. У суботу 14 кастрычніка вельмі просім Вас аб дапамозе ў арганізацыі талакі. Пачнаем а 10 гадзіне!  Можна прыходзіць у адвольным часе сярод тыдня і  зграбаць лісты ў кучы. Дзякуем за вашу працу і адказнасць!

4.  Набліжаецца лістапад - месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадкавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” за нашых памерлых адбудзецца ў нядзелю, 21 кастрычніка, а 13.00  гадзіне.  На могілках у Лазаўцы, св. Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 28 кастрычніка, а 13.00 гадзіне.

5.   Распачаўся цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

6.   Нагадваем пра тое, што ў сакрыстыі яшчэ можна запісацца на падрыхтоўку дарослых да сакрамэнтаў канфірмацыі, споведзі і Эўхарыстыі. Заняткі будуць адбывацца 2-ю і 4-ю нядзелю месяца а 19.15 у катэхетычным класе. Першы занятак – 8 кастрычніка. 

7.   Група Ананімных Алкаголікаў, што сустракаецца ў нашай капліцы, запрашае кожную апошнюю нядзеля месяца а 13.30 усіх, хто сутыкаецца з праблематыкай алкагольнай залежнасці. Уваход вольны.

8.   15 кастрычніка будзем вітаць у нашым касцёле кс. Уладзіміра Русака - пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Лебедзеве, які прамовіць да нас Слова Божае і будзе прасіць аб матэрыяльнай дапамозе для сваёй парафіі.

9.   Валанцёры з нашай парафіі прапануюць праект "Век жыві, век вучыся" - гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Запрашаюць усіх жадаючых, асабліва людзей сталага веку, каб адпачыць і цікава і пазнавальна правесці вольны час. Першая сустрэча адбудзецца ўжо ў аўторак, 10 кастрычніка, у 19.00 у катэхітычным класе. Расклад на кастрычнік ёсць на дошцы аб'яваў і можна ўзяць на століку пры выхадзе з касцёла.

10.  Як звычайна, у аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. а. Піо. Гэту святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя. Касцёл на працягу тыдня адчынены з 16-й гадзіны, можна прыйсці раней і памаліцца.

11.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш., таксама можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе, і знічы на могілкі...

joomplu:8542

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне