XХІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 3 верасня 2023
XХІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
3 верасня 2023 г.
- Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуй усім за малітву, супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні і дапамагаў касіць газон. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
- На гэтым тыдні адзначаем:
- У пятніцу 8 верасня - свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
- Для жадаючых запісаць дзіця на падрыхтоўку да І Святой Камуніі ў сакрыстыі знаходзіцца картка, на якой трэба пакінуць свае дадзеныя. Заняткі для дзецей ад 11 верасня. З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей і дарослых, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр.
- 10 верасня ў нядзелю будзем святкаваць успамін Найсвяцейшага Імя Марыі. Гэта парафіяльная урачыстасць ў Хоўхлаве, св. Імша а 14.00. Запрашаем на адпуст! З нагоды 285-годдзя касцёла св. Імшу ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі. Пасля набажэнстваў мясцовыя парафіяне запрашаюць усіх на пачастунак.
- Набажэнства да а. Піо ў аўторак пасля вячэрняй св. Імшы. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер ад 17-й гадзіны.
- Вясной ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў нашай парафіі запланаваны сакрамэнт Канфірмацыі У хуткім часе распачнецца падрыхтоўка да сакрамэнтаў споведзі, Эўхарыстыі і Канфермацыі для дарослых, якія ніколі не прымалі гэтых сакрамэнтаў. Зацікаўленых просім запісацца на падрыхтоўку ў закрыстыі. Заняткі пачнуцца ад кастрычніка.
- У наступную суботу а 13-й гадзіне, у катэхітычным класе адбудзецца збор міністрантаў і кандыдатаў нашай парафіі. Таксама запрашаем хлопцаў, якія толькі хочуць пачаць служыць пры алтары.
- Нагадваем, што падрыхтоўка для бацькоў, якія хочуць ахрысціць сваё дзіця у нашай парафіі складаецца з чатырох катэхез. Перад пачаткам курсу абавязковая размова з пробашчам. Курс будзе паўтарацца кожны месяц. (па спасылцы нашым сайце пададзена інфармацыя адносна крытэрыя выбару хросных бацькоў для дзіцяці).
- Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш...
ПАСЛАННЕ
З НАГОДЫ ГІСТАРЫЧНЫХ ЮБІЛЕЯЎ
ЗАСНАВАННЯ МІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ І МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІПрапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне).
наш
YouTube канал
Раім пачытаць, паглядзець альбо паслухаць:
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне