Skip to main content

XХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 27 жніўня 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

27 жніўня 2023 г.

  1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуй усім за малітву, супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
  2. На гэтым тыдні адзначаем
  1. Паволі завяршаюцца летнія канікулы і праз тыдзень у нядзелю 3 верасня ўрачыста распачнем новы навучальны год падчас святой Імшы ў 12.00. Пасля св. Імшы запрашаем на супольнае святкаванне каля касцёла. Запрашаем дзяцей, студэнтаў і настаўнікаў, каб разам за Вас памаліцца і благаславіць школьныя прылады.
  2. Для жадаючых запісаць дзіця на падрыхтоўку да І Святой Камуніі ў сакрыстыі знаходзіцца картка, на якой трэба пакінуць свае дадзеныя. З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей і дарослых, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр.
  3. Нагадваем, што падрыхтоўка для бацькоў, якія хочуць ахрысціць сваё дзіця у нашай парафіі складаецца з чатырох катэхез. Перад пачаткам курсу абавязковая размова з пробашчам. Курс будзе паўтарацца кожны месяц. (па спасылцы нашым сайце пададзена інфармацыя адносна крытэрыя выбару хросных бацькоў для дзіцяці).
  4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш...

     

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне).

    наш   YouTube канал

     Раім пачытаць, паглядзець  альбо паслухаць:  

    Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

     Для ахвярадаўцаў

    • Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

       Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне