VIІ Велікодная нядзеля, Год А 17 траўня 2026 г.
1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Трывае май – месяц асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30. У чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пачынаецца а 16.00.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 18 мая – успамін св. Фелікса з Канталічэ, капуцына, законніка, апекуна дзяцей. Пасля кожнай святой Імшы будзе бласлаўленне дзяцей і памазанне іх алеем св. Фелікса.
- У аўторак 19 мая – успамін св. Крыспіна з Вітэрба, капуцына, законніка.
- У сераду 20 мая – успамін св. Бернардына Сіенскага, прэзбітэра.
- У суботу 23 мая вечарам будзем святкаваць вігілію Спаслання Святога Духа. Святой Імшы а 18.00 не будзе. Запрашаем на вігілійную Святую Імшу а 21.00, падчас якой будзе вельмі многа Божага Слова, таму завяршыцца яна прыкладна каля 23.00.
- У наступную нядзелю 24 мая – Урачыстасць Спаслання Святога Духа. Падчас святой Імшы а 18.00 Апостальскі нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі вернікам нашай парафіі.
4. У днях з 29 чэрвеня па 3 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў, якая вырушыць з нашага касцёла. Запісацца можна запоўніўшы электронную анкету па спасылцы на сайце і сац. сетках парафіі, альбо “ўручную” ў сакрыстыі.
5. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.


Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.