Skip to main content

31 мая, чацвер. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

31 мая, чацвер. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

ЕВАНГЕЛЛЕ

Мк 14, 12–16. 22–26

«Гэта Цела Маё. Гэта Мая Кроў»

У першы дзень Праснакоў, калі ахвяравалі Пасху, кажуць Езусу вучні Ягоныя: Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе з’есці Пасху. І пасылае дваіх з вучняў сваіх і кажа ім: Ідзіце ў горад; там сустрэне вас чалавек, які будзе несці збан вады. Ідзіце за ім і там, куды ўвойдзе, скажаце гаспадару дому: Настаўнік кажа: дзе святліца, у якой Я мог бы з’есці Пасху з вучнямі Маімі? І ён пакажа вам вялікі верхні пакой, засланы і падрыхтаваны; там прыгатуеце нам. І пайшлі вучні Ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі Пасху. 

І калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, ламаў і даваў ім, кажучы: Бярыце, гэта Цела Маё. І, узяўшы келіх, падзякаваў і даў ім; і пілі з яго ўсе. І сказаў ім: Гэта Мая Кроў запавету, якая за многіх праліваецца. Сапраўды кажу вам, што ўжо не буду піць ад плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць яго новым у Валадарстве Божым. І, праспяваўшы гімн, яны пайшлі на гару Аліўную.

catholic.by

Бог заклікае нас да супрацоўніцтва. Пан Езус просіць Апосталаў прыгатаваць месца, і гэта першы вопыт сённяшняга дня, бо адзінства супольнасці, сабранай на Святой Імшы, бярэцца з гэтай падрыхтоўкі да яе. Неабходна адважыцца выканаць усё, што загадвае Хрыстос: пакінуць свае справы і прыйсці на гэты цуд перамянення хлеба ў Божае Цела і віна ў Божую Кроў.

Цяпер толькі адбываецца найважнейшае: калі ў мяне ўжо ёсць час і жыву верай. Цяпер магу зразумець, што значыць «бярыце і ешце» не толькі ў хвіліну, калі прыступаю каб спажыць Найсвяцейшыя Постаці, але і на працягу даўжэйшых гадзін яднання з Богам: падчас Адарацыі і наследавання Яго ва ўчынках. Словы «Гэта Цела Маё» датычаць не толькі маіх адносін з Богам - яны адкрываюць перспектыву ўсяго Містычнага Цела, дапамагаюць заўважыць прысутнасць Хрыста і ў іншых жывых частках Касцёла.

Як часта я выконваю запаведзь Хрыста, каб браць і спажываць Яго Цела? Ці ёсць у мяне магчымасць штодзённай Святой Камуніі, а калі не, то ці практыкую духоўную Святую Камунію? Вялікія святыя практыкавалі гэты досвед шмат разоў на дзень, бо знаходзілі ў гэтай духоўнай практыцы часам адзіны спосаб узрастання ў веры.

Брат Ян Фібэк OFMCap, Польшча.

  • Праглядаў: 1332