28 красавіка, субота
ЕВАНГЕЛЛЕ
Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца
+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. І ад гэтага часу вы ведаеце Яго і ўбачылі Яго.
Філіп кажа Яму: Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам.
Адказаў яму Езус: Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца. Дык чаму ты кажаш: Пакажы нам Айца? Ці ты не верыш, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Але Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы свае. Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх учынкаў.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца Майго. І тое, аб чым папросіце ў імя Маё, Я зраблю гэта, каб ўславіўся Айцец у Сыне. Калі аб чым папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта.
Гэта слова Пана.
У сённяшнем фрагменце Евангелля мы бачым Езуса, мудрага Педагога, які пабуджае ў вучнях прагненне глыбей і глыбей пазнаваць таямніцы Божыя. Ён кажа: «Вы ведаеце Айца і ўбачылі Яго», на што Філіп просіць: «Пакажы нам Айца», пэўна разумеючы, што можна ўбачыць Айца зрокам цялесным. Але Хрыстус заклікае вучняў, каб развівалі ў сабе іншы зрок – духоўныя вочы сэрца. Пра гэта Ён казаў і раней, калі абраў сабе Дванаццаць: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5,8). І вось цяпер, падчас Апошняй Вячэры, Ён прыгадвае ім Сваё нязменнае навучанне і заахвочвае глыбей пазнаваць Яго Боскую сутнасць і таямніцу Найсвяцейшай Тройцы.
З вялікай моцаю Езус падкрэслівае вучням, что глыбокая вера ў адзінства Найсвяцейшай Тройцы, пазнанне Хрыста духоўнымі вачыма чыстага сэрца здзейсніць, што яны самі будуць рабіць справы нават большыя, чым Езус рабіў, і праз гэта праславіцца Айцец. Аднак толькі Хрыстус робіць справы Сваёй моцаю, а вучні – моцаю Хрыста. Таму нават двойчы Езус паўтарае: «Аб чым папросіце ў імя Маё, Я зраблю гэта».
Ці намагаюся я глыбей пазнаваць таямніцу Найсвяцейшай Тройцы праз прызначэнне адпаведнага часу на разважанне? Ці ачышчаю сваё сэрца праз пакаянне, праз частае карыстанне сакрамэнтам споведзі? Як выглядае мая падрыхтоўка да споведзі? Ці прашу я ў імя Езуса, ці заклікаю Бога праявіць Яго моц у маім жыцці?
бр. Яраслаў Крыловіч OFMCap, Беларусь

- Праглядаў: 714