XV Звычайная нядзеля

11 ліпеня

  1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім хто на гэтым тыдні даглядаў кветкі і прыбіраў тэрыторыю вакол касцёла. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі. 
  2. У аўторак пасля вячэрняй Імшы набажэнства да св. Піо. У чацвер, як звычайна Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая пачнецца а 17.00.
  3. На гэтым тыдні адзначаем:
  • у чацвер свята св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
  • у пятніцу ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль

З 3 да 11 жніўня адбудуцца рэкалекцыі “Spoleto”. Гэта рэкалекцыі для моладзі, якія правядуць браты капуцыны нашай Кустодыі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у бр. Андрэя або ў бр. Ігара. Дарагія браты і сёстры, у сувязі з правядзеннем гэтых рэкалекцый, у наступную нядзелю, моладзь арганізуе кірмаш і нявялічкі канцэрт пасля св. Імшы а 12. 00. Просім падтрымаць

  1. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму.

  Раім пачытаць  catholic.by

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш  YouTube канал