Цэлебрант: Ці з’яўляецца Езус Хрыстус тваім Панам і Збавіцелем?
Кандыдаты: ТАК.
Цэлебрант: Ці ведаеш ты праўды веры, аб’яўленыя Езусам Хрыстом?
Кандыдаты: ВЕДАЮ.
Цэлебрант: Ці хочаш ты будаваць сваё жыццё на гэтых праўдах веры?
Кандыдаты: ХАЧУ.

13 кастрычніка 2019 года адбылася ўрастая Св. Імша якую цэлебраваў пробашч, брат Анатоль Ярошка. Ужо ў 9.45 раніцы святыня была цалкам запоўнена вернікамі парафіі св. Казіміра.

Дзякуй усім дзеткам і моладзі, што прыходзяць разам памаліцца на Ружанцы ў суботу. Наш букет каля Маці Божай з кожнай суботай усё больш расквітае!

Францішак Бука

Сёння пасля Св. Імшы на 18.00 гадзін парафіяне віншавалі з імянінамі брата Францішака Бука і дзякавалі за добрую і шчырую службу ў касцёле на працягу чатырох гадоў.

ўрачыстасць святога айца Пі

23 верасня ў нашай парафіі была ўрачыстасць святога айца Піо. Гэта святы капуцын, які жыў у Італіі ў 1887 – 1968 гадах.

З 29 жніўня па 14 верасня адбыўся візіт вышэйшага настаяцеля кустодыі меншых братоў капуцынаў Беларусі брата Алега Шэнды OFMCap у архідыяцэзію Лібервіль (Габон, Цэнтральная Афрыка).

Ужо распачаліся заняткі для дзяцей і моладзі ў нашай парафіі. Мы паступова знаёмімся і стараемся ўспомніць усё, чаму навучыліся за мінулыя гады. Запрашаем да нас!

1 верасня

1 верасня на Святой Імшы на 12.00 сабралася шмат дзяцей і моладзі, а таксама іх бацькоў.  Мы прасілі Божага бласлаўлення на новы навучальны і катэхетычны год.  Пасля Святой Імшы адбылося асвячэнне школьных прыладаў.

летнік у касцёле св.а. Піо Маладзечна
Сонечны тыдзень перад новым навучальным годам з 26 па 31 жніўня  38 дзяцей разам з 10 аніматарамі на тэрыторыі нашага касцёла а.Піо правялі незабывальныя летнія дні!

3 26 па 31 жніўня ў нашай парафіі планіруем правесці дзіцячы летнік

Андрэй Сарока

10 ліпеня вечарам раптоўна памёр Андрэй Сарока, міністрант нашай парафіі. Яму 16 год. Вельмі спачуваем яго родным і сябрам. З надзеяй чакаем сустрэчы з ім у вечнасці.

Аляксандр Астраушка

Сёння, 23.06.2019, ў нашым касцёле адбылася ўзнёслая падзея: наш парафiянiн капуцын Аляксандр Астраушка, якi ўчора атрымаў святарскае пасвячэнне ў Смалявiчах, цэлебраваў сваю першую Святую Iмшу а 12-00.

Аляксандр Астраушка OFMCap.

22 чэрвеня ў касцёле святога Валянціна ў Смалявічах, што пад Мінскам, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне брату Аляксандру Астраушку OFMCap.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела)

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела), якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як памяць пра ўстанаўленне сакрамэнта Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер, у гэтым годзе прыпадае на 20 чэрвеня.

Пілігрымка - гэта час для кожнага асобна і для ўсіх разам. Збірайцеся ўсёй сям'ёй і крочце з намі да Будслава, да Марыі. А калі ты яшчэ не маеш сваёй ўласнай сям' і, ёсць магчымасць пачаць будаваць яе ўжо ў пілігрымцы!♥
Сям'я - гэта важна!!!

пілігрымка Маладзечна – Будслаў 2019

Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў пілігрымцы Маладзечна – Будслаў, якая распачнецца 2 ліпеня, у аўторак а 9-00 гадзіне раніцы Святой Імшой. Рэгістрацыя пілігрымаў пачнецца 1 ліпеня  з 17-00 гадзін пры капліцы.

Заканчэнне навучальнага года

На св.Імшы на 12.00 гадзін дзеці, моладзь іх бацькі, усе настаўнікі і выхавацелі дзякавалі Богу за пражыты год у школе і на катэхезе ў касцёле.

Аляксандр Астраушка

22 чэрвеня ў касцёле св. Валянціна ў Смалявічах, што пад Мінскам, дыякан Аляксандр Астраушка OFMCap прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.