Пакуль многія дзяўчынкі і хлопчыкі сумавалі ў горадзе, моладзі нашай парафіі давялося пабываць у Польшчы, у горадзе Сокулов-Подляскі. Гэта вандроўка адбылася дзякуючы дабрачыннай арганізацыі Сaritas

  Сокулов-Подляскі

 

Моладзь жыла ў Доме Міласэрднасці, які, дарычы, быў раней сядзібай Міхала Клеафаса Агінскага. Прыгажосць архітэктуры ў спалучэнні з хараством навакольнай прыроды ураджваюць кожнага, хто хоць аднойчы там пабываў. А ўмовы, якія стварылі арганізатары, проста выдатныя! Дзеці жылі па чатыры-восемь чалавекі ў пакоі. У кожнага ў пакоі - ванная і туалет. А як класна было спаць на двух'ярусным ложку!

 

Сокулов-Подляскі

 

Праграма была вельмі насычаная! Разам з мноствам забаўляльных гульняў  былі арганізаваны найцікавейшыя заняткі, вандроўкі і экскурсіі. Наша моладзь вывучала польскую мову разам з пані Весяй, займалася ганчарнай справай з панам Адамам, спасцігла асновы майстэрства дэкупажу з паняй Уляй, займалася зумбай з пані Асяй, вывучыла цудоўны танец «бельгійка», і разам з пані Уляй навучыласы выпякаць хлеб і піцу.

 

Сокулов-Подляскі

 

У Варшаве группа з Беларусі наведала найбольш адметныя месцы: Стары горад, калону Сігізмунта, Варшаўскі замак, катэдральны касцел Яна Хрысціцеля, Магілу невядомаму салдату, музей-цэнтр Каперніка і шмат іншых.

 

Сокулов-Подляскі

 

Наведванне кінатэатра і адпачынак у аквапарку таксама вельмі спадабаліся моладзі.

 

 Сокулов-Подляскі

 

І разам з гэтым усім, напэўна, самае важнае: колькі новых сяброў яны знайшлі! У лагеры былі дзеці з Маладзечна, Мінску, Докшыц, Смалявіч і Ліды. Усе былі вельмі прыязныя. І хоць дзесяць дзён праляцелі вельмі хутка і ўсе раз’ехаліся па сваіх родных куточках, зараз яны канактуюць праз інтэрнэт.

 

Сокулов-Подляскі

 

Вялікі дзякуй дабрачыннай арганізацыі Caritas за цудоўны адпачынак, знаёмства з гасціннай краінай Польшай і за новых сяброў!