Запрашаем усіх дзяцей школьнага ўзросту прыняць удзел у арганізаваных канікулах у нашай парафіі.
Канікулы пройдуць з 23 па 27 жніўня на тэрыторыі нашага касцёла. Дзеці з раніцы прыходзяць ў касцёл, а вечарам вяртаюцца да дому.
У праграме прадугледжана супольная малітва, музыка і танцы, розныя кружкі і заняткі, спорт на свежым паветры і яшчэ шмат усяго вясёлага і цікавага.
Галоўнае, каб дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, каб разам распачаць новы навучальны і катэхетычны год!
Запрашаем! Кошт канікул 3 рублі на дзень.
Каб ведаць прыблізна колькі дзяцей будзе наведваць наш летнік, просім бацькоў загадзя запісаць дзяцей ў сясцёр.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у с.Уладзіміры /тэл. 8029 705 81 79/