19 студзеня 2020 года

II ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  

  • Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на ўтрыманне будынкаў касцёла і кляштара. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

       На гэтым тыдні мы адзначаем:

      Аўторак — успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

      Пятніца — успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.

      Субота — свята навяртання св. Паўла, апостала.

  

  • Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо.

 

  • У чацвер з 16.00 да Імшы а 18.00 Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

  • У нашай парафіі працягваюцца біблійныя сустрэчы для дарослых па аўторках а 19.00 гадзіне ў катэхетычнай зале (уваход знізу ў левае крыло кляштара).

 

  • Ад Новага Года ў нашым касцёле адбыліся змены ў раскладзе Св. Імшаў. Па панядзелках застаеца Св. Імша толькі а 18 гадзіне вечарам, раніцай 6.45 і 8.00 Св. Імшы няма! Св. Імшу ў суботу вечарам 18.00 цэлібруем з фармулярыя нядзельнай св. Імшы.

 

  • У нашай Парафіі распачаўся душпастарскі візіт. Калі хтосьці змяніў адрэс, або да гэтага часу не прымаў у сваёй кватэры святароў нашай парафіі з душпастырскім візітам, просім паведаміць у закрыстыі свае дадзеныя.

 

  • Да ўвагі тых, хто яшчэ не прыняў сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання). У гэтым годзе ў нашай парафіі будзе ўдзеляны гэты сакрамэнт. Зацікаўленых просім запісацца на падрыхтоўку ў закрыстыі.

 

  • З 27 студзеня у нашай парфіі распачынаюцца катехезы для дарослых, якія будуць праводзіць катэхісты з нашай парафіі. Катехезы будузь адбывацца у панядзелак і пятніцу ў  18-45. Запрашаем!

 

 

  • Запрашаем у нашу касцёльную краму, дзе можна набыць рэлігійныя часопісы і некаторыя кнігі.

   Каляда. Як падрыхтавацца да візіту святара ў наш дом? 

 19.01.2020

              

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».