Першая святая камунія

12 мая ў нашай парафіяльнай супольнасці 49 дзяцей першы раз прыняло да сваіх сэрцаў Жывога Бога – Езуса Хрыста ў сакрамэнце Эўхарыстыі.

Разам з бацькамі, хроснымі і ўсімі роднымі і знаёмымі уся парафія святкавала гэтую падзею! Дзякуй Пану Богу за вялікі дар Цела і Крыві Езуса Хрыста! “Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, той мае жыццё вечнае і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень” 

(Ян, 6, 54)

 

“Урачысты дзень завітаў,

Дзень так даўно чаканы.

Цудоўны момант ужо настаў

Першай Камуніяй названы!”…

 

с. Уладзіміра